У Гомельскай вобласці адмянілі партнёрскія роды
Такая мера, на думку галоўнага ўпраўлення Гомельскага аблвыканкама, мусіць садзейнічаць барацьбе з інфекцыяй COVID-19. Дакумент з пералікам мер разасланы ў медычныя ўстановы.
Доўла і шматдзетная маці Вольга Голуб крытычна паставілася да адмены партнёрскіх родаў:
– Незразумела, чым выкліканая адмена партнёрскіх родаў, таму што з цяжарнай у лякарні кантактуе яшчэ маса людзей, якіх таксама ніхто не правярае, якія таксама маюць сваіх хатніх, кантакты, дзяцей, якія працягваюць хадзіць у школу. І так ёсць нейкая паніка, а цяжарная гэта яшчэ мацней успрымае. І калі яна збіралася ісці з мужам, як з падтрымкай, а тут аказваецца, што гэта немагчыма, цяжарная жанчына яшчэ мацней адчувае гэты стрэс.
Адмена партнёрскіх родаў у сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй працягнецца да шостага красавіка.
Беларускае Радыё Рацыя