У Гомельскай вобласці КДБ праводзіць антытэрарыстычныя вучэнні



Міжведамаснае антытэрарыстычнае вучэнне праходзіць Гомельскай вобласці з 5 па 7 чэрвеня. У ім, акрамя падраздзяленняў Камітэта дзяржаўнай бяспекі, бяруць удзел прадстаўнікі сілавых ведамстваў краіны, паведамляюць дзяржСМІ.

Ілюстрацыйнае фота

Паводле тэлеграм-канала @svetnaviny, з 5 чэрвеня на Гомельшчыне пачынаюцца міжведамасныя вучэнні “па забеспячэнні гатоўнасці кампетэнтных дзяржаўных органаў і іншых арганізацый да выканання задач па спыненні дзейнасці тэрарыстычных арганізацый і незаконных узброеных фармаванняў”.

Сцэнарыем вучэнняў прадугледжанае выкарыстанне вайсковай тэхнікі, магчымыя абмежаванні руху транспартных сродкаў. Як пішуць гомельскія праваабронцы, у Светлагорску, напрыклад, сілавікі правяраюць увесь транспарт, які рухаецца на ўезд і выезд з горада.

Беларускае Радыё Рацыя