У гомельскім інтэрнаце знайшлі павешаным навучэнца каледжа
У Гомелі высвятляюць абставіны смерці 20-гадовага навучэнца дарожна-будаўнічага каледжа. Хлопца без прыкметаў жыцця знайшлі ў туалеце інтэрната. Як піша TUT.BY, трагедыя адбылася ўначы 13-га лютага. Навучэнца трэцяга курса аддзялення “Электронныя вылічальныя сродкі” знайшоў у пятлі сусед па пакоі. Вядома, што загінулы паходзіць з Калінкавічаў. Гомельскі гарадскі аддзел Следчага камітэта праводзіць па факце смерці праверку.
Фота sk.gov.by
