У Гомлі адраджаюць традыцыі гарадскіх сходаў



У Гомлі адраджаюць традыцыі гарадскіх сходаў, на якіх выяўляюцца мясцовыя праблемы. Установа рэгіянальнага развіцця „ГДФ” зладзіла такое мерапрыемства для моладзі. Як заўважыў дырэктар арганізацыі Пятро Кузняцоў, сход быў арганізаваны з дапамогай новай тэхналогіі town hall meeting, унікальнасць якой у тым, што кожны голас можа быць пачуты.

– Гэта выглядае наступным чынам – група людзей падзяляецца на падгрупы, у кожнай ёсць мадэратар з кампутарам. Усе кампутары аб’яднаныя ў агульную сетку. Усё, што ў малой падгрупе гаворыцца, мадэратар фіксуе. Праз сетку ўсе прапановы выводзяцца ў адным дакуменце на вялікі экран.

Падчас гарадскога сходу гомельскай моладзь выявіла некалькі гарадскіх праблемаў. Сярод іх – неэфектыўнае выкарыстанне некаторых гарадскіх аб’ектаў.

Беларускае Радыё Рацыя, Гомель