У Горках 4 траўня правядуць дзень бясплатнай працы
Такое рашэнне прыняло кіраўніцтва Горацкага раёна. Арганізацыям, прадпрыемствам і сельскім выканкамам кіраўніцтва раёна рэкамендуе 4 траўня правесці суботнік ці заняцца ўпарадкаваннем тэрыторыі.
Горацкі райвыканкам прыняў рашэнне 4 траўня правесці дзень дармовай працы, паведамляе «Горацкі веснік».
Гэта зроблена з мэтай «далейшай актывізацыі работы па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкавання сельскіх населеных пунктаў Горацкага раёна, падрыхтоўкі да раённага свята працаўнікоў вёскі».
4 траўня ў Беларусі — працоўны дзень, у гэты дзень людзі будуць адпрацоўваць за выходны 6 траўня.
Фота Міхаіла Ляўцова