У Гожы пасля ўдару маланкі загарэўся касцёл



У Гожы, што непадалёк Гародні, маланка ляснула ў адну з вежаў мясцовага касцёлу. У выніку пажару падгарэлі некаторыя кнігі і святарскае ўбранне.

Пажар здарыўся каля шостай гадзіны вечара 14 жніўня. Яго ўдалося дастаткова хутка ліквідаваць.

Мясцовы Петрапаўлаўскі касцёл быў забудаваны ў  1862-65 гадах. Храм ужо аднойчы гарэў – у час Другой сусьветнай вайны. Пасля таго пажару ён быў рэстаўраваны. У 2000-ым годзе каля касцёлу быў усталяваны вялікі крыж.

Само месца ведама з 15 стагоддзя як вялікакняжацкі двор Ожа (Гожа) у Трокскім ваяводстве ВКЛ. З 1598 года – уладанне Я. Міцуты, з 1761 года- мястэчка, цэнтр староства.

Беларускае Радыё Рацыя

фота newgrodno.by