У Гародні затрымалі старшыню Саюза палякаў Анжаліку Борыс
Старшыня непрызнанага ўладамі Саюза палякаў Беларусі Анжаліка Борыс была затрыманая супрацоўнікамі міліцыі і дастаўленая ў аддзяленне ўнутраных спраў Ленінскага раёна Гародні.
Пра гэта, спасылаючыся на яе намесніка Марэка Занеўскага, паведаміў у фэйсбуку журналіст Анджэй Пісальнік.
Невядома за што была затрыманая кіраўніца найбуйнейшай польскай арганізацыі ў Беларусі, адзначае ён. Калегі Анжалікі Борыс едуць у пастарунак.
Мяркуецца, што нагодай для затрымання стала адміністрацыйная справа за правядзенне неафіцыйнага свята «Казюкі».
