У ІЧУ на Акрэсціна перасталі прымаць перадачы
Адмова прымаць перадачы тлумачыцца традыцыйна — вінаваты каронавірус. Прымаюць толькі лекі.
У ІЧУ на Акрэсціна прыпыненне прыёму перадач тлумачаць захадамі супраць распаўсюду каронавіруса, паведамляюць праваабаронцы.
Пры гэтым у ЦІП на Акрэсціна, куды звычайна адпраўляюць асуджаных на адміністрацыйны арышт, перадачы пакуль прымаюць у звычайным рэжыме.
