У інфекцыйным аддзяленні Берасцейскай абласной лякарні – каля 90 чалавек
У сярэдняй ступені цяжкасці знаходзіцца 20-гадовая дзяўчына, што прыехала ў Берасце з Віцебска і захварэла на каронавірус. На дадзены момант яна ляжыць у інфекцыйным аддзяленні Берасцейскай абласной клінічнай лякарні.
Распавядае наш карэспандэнт Аліса Поль:
– Агулам тут змешчана каля дзевяці дзясяткаў чалавек. За мінулыя суткі на выпіску было адпраўлена 7 пацыентаў, што раней былі на стацыянары са станоўчым тэстам на COVID-19. Большасць прыбыла з краінаў, дзе зафіксаваны шматлікія выпадкі каронавірусам або мелі кантакт першага ці другога ўзроўню. Два першыя пацыенты ў Берасці, у якіх быў выяўлены вірус, знаходзяцца ў сярэдняй ступені цяжкасці. Дадаткова адзначаецца, што ўсе кантакты інфікаваных будуць пратэставаныя на COVID-19. Стан новых хворых на каронавірус у абласным цэнтры ды раённых гарадах пакуль не агучваецца.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце