У інтэрнаце БНТУ зноў увялі каранцін



У інтэрнаце № 6 БНТУ ўвялі каранцін, пасля таго як у адной са студэнтак выявілі каронавірус. У рэктараце сцвярджаюць, што дзяўчыну ўжо забрала хуткая. Аднак, паводле самой студэнткі і іншых студэнтаў, дзяўчына знаходзіцца ў інтэрнаце ад моманту, калі ў яе выявілі каронавірус, піша Onliner.by.

Ад 9 красавіка студэнтаў будуць выпускаць з інтэрнату на 20 хвілін у бліжэйшую краму.

Студэнтка адчула нядужасць і тэмпературу ў канцы лютага, калі ў інтэрнаце першы раз увялі каранцін. Усім студэнтам мералі тэмпературу, але адносна яе медычныя супрацоўнікі не прымалі мераў. 10 сакавіка каранцін у БНТУ скончыўся і студэнтаў вярнулі на заняткі. Маці студэнткі настаяла, каб дзяўчыне зрабілі тэст на COVID-19, ён аказаўся станоўчы.