У інтэрнэце з’явіліся новыя прома-ролікі бязвіза



Тры чарговых прома-роліка бязвізавага рэжыму ў Берасці па-ангельску, па-польску і па-расейску з’явіліся на відэахостынгу YouTube.

Пра гэта ў Facebook паведаміў загадчык сектара спорту і турызму ўпраўлення спорту і турызму Берасцейскага аблвыканкаму Дзяніс Нікіцюк. Раней ён зазначаў, што рэкламаваць рэгіён за мяжой павінны не толькі профільныя дзяржустановы, але і самі тураператары:

– Дастаткова вялікая праца неабходна тураператарам. Пра гэта трэба казаць, бо па сутнасці кажучы ўказ прэзідэнта дае дастаткова вялікія магчымасці менавіта для развіцця турбізнеса і накіраваны на тое, каб турфірмы менавіта гэтым і займаліся. Бязвізам прывозіць турыстаў могуць толькі сертыфікаваныя ў Беларусі турфірмы, для іх уласна кажучы гэты ўказ і прымаўся.

Усе тры версіі прома-ролікаў пра Берасцейскі бязвізавы рэгіён можна паглядзець на канале сектара спорту і турызму на YouTube. Турысцка-рэкрэацыйная зона „Брэст” складаецца з Берасцейскага, Камянецкага, Пружанскага, Жабінкоўскага раёнаў Берасцейскай вобласці, а таксама са Свіслацкага раёна Гарадзенскай вобласці.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце