У інтэрнеце з’явіліся здымкі акцый пратэсту красавіка 1998 года
На здымках, размешчаных на сайце vytoki.net можна бачыць, што ў 1998 годзе журналістаў яшчэ прапускалі праз ачапленне АМАПу.
На здымку: Любоў Лунёва і Эдвард Тарлецкі
А таксама, як выглядалі 18 гадоў таму дэманстранты-пратэстоўцы і АМАП.
На папяроснай паперы, у якую фатограф Уладзімір Сапагоў (1952-2012) загарнуў негатывы было пазначана 1998.
Якая гэта вулічная акцыя? Найбольш верагодная дата, гэта 2 красавіка – дзень пратэсту супраць аб’яднання Расіяй – 1998 год.
З фотарахівам Уладзіміра Сапагова зараз працуе Цэнтр даследванняў грамадзянскай супольнасці Беларусі.
Архіў Уладзіміра Сапагова быў уратаваны пасля заўчаснай смерці фатографа ягоным сябрам Міхаілам Мякішам.
Беларускае Радыё Рацыя