У інтэрнэце з’явіўся фільм пра незалежныя СМІ
Кампанія „Vice News” зняла невялікі сюжэт „Blackout”, які паказвае ролю тэхналогій у барацьбе за свабоду слова.
[youtube id=”suIhQKbIfLA”]
Журналісты наведалі Пакістан і Беларусь і распавялі пра мясцовыя СМІ, блогераў і актыўных грамадзян, якія спрабуюць данесці праўдзівую інфармацыю з дапамогай сучасных тэхналогій.
У сюжэце пра Беларусь супрацоўнікі „Vice News” пагутарылі з журналістам vrogacheve.ru Дзянісам Дашкевічам, акцёрамі Свабоднага тэатру, папрацавалі разам з журналістамі „Нашай Нівы” і Белсату.
