У Іране разбіўся самалёт
У ваколіцах Тэгерану – сталіцы Ірану 14 студзеня разбіўся грузавы самалёт Boeing 707. На яго борце было 10 чалавек, паведамілі ILNA у экстранных службах краіны.
Самалёт ляцеў з кыргызскага Бішкеку ў іранскі горад Керадж.
Як паведаміў іранскі тэлеканал Press TV у Twitter, ратавальнікі на месцы катастрофы знайшлі 7 цел загінулых. Паводле папярэдняй інфармацыі, пілоты самалёта выжылі.
Прычына авіякатастрофы пакуль невядомая.
Беларускае Радыё Рацыя