У Ірляндыі апраўдалі чалавека, якога павесілі 140 гадоў таму



Ірляндскі прэзідэнт Майкл Хігінс пасмяротна памілаваў Майлза Джойса, якога павесілі ў 1882 годзе за злачынствы, якія ён не здзяйсняў. Пра гэта паведаміла Sky News.

Джойса павесілі разам з двума іншымі мужчынамі за забойства 5 асобаў адной сям’і, нягледзячы на тое, што іншыя падсудныя настойвалі на яго невінаватасці.

Забойства адбылося ў жніўні 1882 года. Сям’я была атакавана ва ўласным доме.

Слуханні ў судзе тады ішлі на ангельскай мове, якую Джойс не разумеў.

Па словах прэзідэнта Хігінса, памілаванне павінна выправіць памылку мінулага, якая стала „ганебным эпізодам у ірляндскай і брытанскай гісторыі”.

Упершыню пра невінаватасць павешанага ірляндскі ўрад заявіў у 2015 годзе.

Беларускае Радыё Рацыя