У Іспаніі Расея выставіла піва суседніх краін як сваё



Дэлегацыя ад Расеі прэзентавала як расейскае ўкраінскае, польскае і беларускае піва на фестывалі культур свету, які праходзіць у іспанскім горадзе Сантандэр. Пра гэта напісала ўкраінская журналістка Леся Гасіч у Facebook.

„Калі ўкрасці чужыя землі для Расеі – не праблема, то прысабечыць чужыя прадукты – тым больш. На фестывалі культур свету, які праходзіць у іспанскім горадзе Сантандэр, Украіна не прадстаўлена, але наш „добры сусед” пастанавіў запоўніць гэты прабел і выставіў у сваім павільёне нацыянальнай кухні ўкраінскае піва „1715” і Doms, а таксама польскае Żywiec. Акрамя таго з нацыянальных страў – кітайскія пельмені, адвечна расейскія чэбурэкі і сасіскі ў цесце”, – заўважыла яна. Да слоў журналісткі варта дадаць, што было выстаўлена і піва „Белае золата” беларускай „Аліварыі”, што выразна відаць на фотаздымку. 

Як „народныя” вырабы на расейскай выставе ў Сантандэры прадстаўлены побач са звыклымі матрошкамі футболкі з напісамі „СССР”, „Ленин”, вайсковыя процігазы і заплечнікі.

Беларускае Радыё Рацыя