У Італіі абваліўся мост, загінулі дзясяткі людзей



Надзвычайнае здарэнне са шматлікімі ахвярамі адбылося ў Італіі — у прадмесці Генуі з вышыні 50 метраў абвалілася частка моста.

На апублікаваных мясцовай паліцыяй кадрах відаць, што абрушылася цэнтральная секцыя канструкцыі. Разам з ёй ўніз паляцелі легкавыя і грузавыя аўтамабілі.

Дакладнае колькасць ахвяр абрушэння не паведамляецца, гаворка ідзе пра дзясяткі чалавечых жыццяў.

Вядомы як мост Марандзі, ён быў узведзены ў 60-х гадах.

bbc.com