У Іўеўскім раёне высвятляюць абставіны гібелі ў ДТЗ пасажыра аўтамабіля



Іўеўскім раённым аддзелам Следчага камітэта пачатая крымінальная справа па факце парушэння правілаў дарожнага руху, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека (ч. 2 арт. 317 Крымінальнага кодэкса).

Як паведаміў афіцыйны прадстаўнік УСК па Гарадзенскай вобласці Сяргей Шаршаневіч, на аўтадарозе Саўгуці — Ганчары — Дайліды паблізу горада Іўе 16 жніўня каля 22 гадзін вадзіцель аўтамабіля Audi 100 не справіўся з кіраваннем, з’ехаў у левы па ходзе руху кювет і перакуліўся. У выніку дарожна-транспартнага здарэння пасажыр, 30-гадовы жыхар Гродна, з цялеснымі пашкоджаннямі быў шпіталізаваны ва ўстанову аховы здароўя, дзе памёр ад атрыманых траўмаў.

На месцы здарэння следча-аператыўная група выявіла чацвярых чалавек, якія ехалі ў аўтамашыне Audi 100 разам з загінулым і не пацярпелі ў выніку ДТЗ, якія адмаўлялі, што ў момант ДТЗ кіравалі транспартным сродкам.

З мэтай усталявання падазронай асобы следчыя з удзелам экспертаў агледзелі месца дарожна-транспартнага здарэння, „канфіскавалі шэраг слядоў і аб’ектаў, правялі комплекс іншых працэсуальных і следчых дзеянняў”. У сваю чаргу, супрацоўнікі міліцыі правялі аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы, у выніку якіх падазрэнні ва ўчыненні злачынства, упала на 30-гадовага жыхара Ваўкавыска, які знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення, з ліку названых вышэй асоб.

Следчыя дзеянні з удзелам падазронага і іншых асоб працягваюцца. Пачата правядзенне шэрагу экспертыз, у тым ліку судова-медыцынскай, транспартна-трасалагічнай, аўтатэхнічнай, адаралагічнай, судова-біялагічнай і іншых крыміналагічных даследаванняў. Збіраюцца матэрыялы, якія характарызуюць асобу падазронага.

Канчатковая кваліфікацыя дзеянням падазронага будзе дадзеная па выніках расследавання крымінальнай справы.

belapan.by