У Івацэвічах 26 хворых з падазрэннямі на каронавірус
У тэрапеўтычным аддзяленні Івацэвіцкай раённай бальніцы на 24 сакавіка 26 хворых з падазрэннямі на каронавірус, яны пачуваюць сябе дрэнна.
Пакуль нельга сказаць, што з імі дакладна, кажа жыхар Івацэвіч спадар Валянцін:
– Чалавек з падазрэннямі, кашляе, тэмпература, а што да чаго, ніхто не ведае. А жанчыну з Целяхан, што раней прывезлі, дык яе на Менск адправілі.
Паводле спадара Валянціна, горш за ўсё неабароненым медыкам:
– Гэта бяда страшная. Асабліва гэтыя людзі ў белых халатах у вялікай небяспецы. Яны разумеюць сітуацыю, але яны не могуць штосьці змяніць.
На сённяшні дзень у Беларусі 86 выпадкаў каронавірусу. Міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік спадзяецца, што ўспышкі пандэміі ў Беларусі не будзе. Таксама няма падстаў уводзіць каранцін у навучальных установах. Гэта калі верыць нашым уладам.
Беларускае Радыё Рацыя