У Івацэвічах закрылі апошнюю на ўвесь раён кнігарню



У Івацэвічах не стала адзінай на ўвесь раён кнігарні. Цяпер куточак для продажу кніг адведзены ў краме культтавары. З-за недахопу месца ў культтаварах, вымушаны быў зняць з продажу свае кнігі вядомы мясцовы  краязнаўца Аляксандр Зайка.

Кажа грамадскі актывіст Аркадзь Курыс:

– Што тут гаварыць. Дзікунства. Крама як крама была. Адзінае на ўвесь раён. На жаль, канешне, цяпер людзі мала купляюць кнігі, але ж усё роўна дзяржава магла б датацыяй падтрымаць. Тым больш, на колькі я ведаю, там і была толькі адна гандлярка.

Атрымаць інфармацыю ад кіраўніцтва гарадскога гандлю не ўдалося. Цэлы дзень іх тэлефоны маўчалі.

У будынку былой кніжнай крамы цяпер прадаюць жаночае адзенне пад назвай “8 Марта”.

Беларускае Рацыё Рацыя