У Івацэвіцкім раёне ў возеры патанулі два рыбакі
У Івацэвіцкім раёне патанулі два рыбакі.
Як паведамілі БелаПАН у Берасцейскім абласным савеце Асвода, трагедыя здарылася 25 лістапада на возеры Вулькаўскае недалёка ад гарадскога пасёлка Целяханы.
Каля 13.00 мужчына, які рыбачыў на лодцы, пачуў шум і паплыў у гэты бок. Прыкладна за 70 метраў ад берага ён убачыў на паверхні вады цела мужчыны і патэлефанаваў у МНС.
Ратавальнікі знайшлі побач з берагам цела другога рыбака. Недалёка знаходзілася залітая вадой драўляная лодка з рыбалоўнымі снасцямі. У гэты час на возеры быў моцны туман.
Загінулыя — 40-гадовы і 43-гадовы жыхары Целяхан.
Праводзіцца праверка.