У Ізраілі абаранілі дыплом па тэме хатняга гвалту на прыкладзе Беларусі
Гвалт у сям`і стаў тэмай дыпломнай работы беларуска-ізраільскай мастачкі Таццяны Тур. Яна напярэдадні скончыла бакалаўрыят па мастацтве ў Акадэміі мастацтва і дызайну «Бецалель» у Ерусаліме. Дыпломная работа распавядае пра часы дзяцінства мастачкі, праведзеныя ў Воршы.
Скараціць, ды нават падлічыць колькасць ахвяраў хатняга гвалту ў Беларусі не ўдаецца. Менавіта таму Таццяна Тур вырашыла яшчэ раз звярнуць увагу на праблему, з якой раней сутыкалася сама:
– Я хацела сваёй працай выклікаць нейкі рэзананс, дысананс у людзей. Яны ўваходзілі ў абсалютна цёмны пакой і бачылі два тэлевізары. У адным была мая мама. Як быццам у старым тэлевізары дрыготкая карцінка. Тое ж самае з другім тэлевізарам, дзе быў мой тата. І мы з маім братам на дзвюх розных не родных нам мовах расказвалі, як мы памятаем тую гісторыю. Нягледзячы на тое, што мой брат быў вельмі маленькі, калі гэта адбылося, ён таксама нешта помніў.
Праблему хатняга гвалту нельга замоўчваць, ахвярам лепей бегчы ад агрэсара, бо канец гэтаму не прыйдзе.
Бліжэйшы год Таццяна Тур плануе пражыць у Тэль-Авіве, а затым будзе паступаць у магістратуру ў Лондане, Мілане альбо Вільні.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:
Кастусь Багушэвіч, Беларускае Радыё Рацыя, Ворша