У Тэль-Авіве нападнік забіў аднаго і параніў дзевяць чалавек
У выніку нападу ўзброенага чалавека ў порце Яфа ў Тэль-Авіве параненыя дзевяць чалавек і адзін забіты. Медыкі заяўляюць, што пяцёра тых, хто выжыў атрымалі сур’ёзныя раненні.
Нападнік быў забіты паліцыянтамі. Па словах прадстаўнікоў паліцыі, спачатку ён атакаваў трох чалавек на набярэжнай, папулярнай турыстычнай зоне горада, а потым увайшоў у рэстаран і параніў яшчэ чацвярых.
Раней у аўторак паведамлялася аб гібелі трох палестынцаў, якія напалі на ізраільцян. Пры гэтым раненні атрымалі двое паліцыянтаў.
Пачынаючы з кастрычніка, у выніку нападаў загінулі 183 палесцінца і 28 ізраільцян. Як сцвярджаюць улады Ізраіля, большасць палестынцаў былі забітыя альбо непасрэдна падчас нападу, альбо таму, што прадстаўлялі небяспеку і планавалі атакаваць: у іх з сабой быў нож, ружжо альбо яны спрабавалі збіць мінакоў на машыне. Акрамя таго, некаторыя палестынцы, як паведамляецца, былі забітыя падчас пратэстаў і сутычак на дэманстрацыях.
У аўторак у Ізраіль прыбыў віцэ-прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн. Як паведамляе агенцтва Франс прэс, сустрэча Байдэна з былым ізраільскім прэзідэнтам Шымонам Перэсам прайшла ў будынку, якое знаходзіцца ў 15 хвілінах ад месца нападу.
Байдэн таксама павінен правесці ў сераду сустрэчу з прэм’ер-міністрам Ізраіля Біньямінам Нетаньяху і лідарам палестынскай аўтаноміі Махмудам Абасам.