У Калінкавічах затрымалі сябра АГП Аляксандра Елісеева
У Калінкавічах затрымалі сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксандра Елісеева. Да яго раніцай 19 лютага прыехаі з РАУС і сказалі, што супраць актывіста распачалі адміністрацыйную справу і яму трэба праехаць у міліцыю.

Фота palesse.press
На волю Елісееў не выйшаў. Па якім артыкуле яго затрымалі невядома. Актывіст 17 лютага ўдзельнічаў у „дыялогавай пляцоўцы” аб рэферэндуме. Яна прайшла ў мясцовым аграрна-тэхнічным ліцэі.
Па звестках Міністэрства ўнутраных спраў, у Беларусі таксама заведзена дзевяць крымінальных спраў, звязаных з рэферэндумам. У тым ліку “за перашкоду праву на ўдзел у рэферэндуме, незаконныя дзеянні ў дачыненні да персанальных дадзеных, паклёп або псаванне маёмасці”.
