У Калінкавічах затрыманы мясцовы блогер Віталь Манько
У Калінкавічах 4 чэрвеня затрыманы мясцовы блогер Віталь Манько.
Як паведаміла гомельская журналістка Ларыса Шчыракова, блогера затрымала на вуліцы міліцыя. Затым праваахоўнікі спрабавалі патрапіць да яго ў прыватны дом, дзе ў гэты час знаходзіліся жонка Манько і малалетнія дзеці, малодшаму з якіх два месяцы.
Па тэлефоне звязацца з блогерам або яго жонкай пакуль не ўдалося. Ва УУС Гомельскага аблвыканкама БелаПАН паведамілі, што прэтэнзіі да Віталя Манько паўсталі з боку ўпраўлення дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК. Іншай інфармацыі пакуль няма.
Блогер вядомы сваімі відэа на канале Youtube, у якіх ён часта крытыкуе ўлады. БелаПАН