У Калінкавіцкім раёне загінуў 79-гадовы кіроўца мотаблока
У Калінкавіцкім раёне загінуў кіроўца мотаблока.
Як паведамілі БелаПАН ва УДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама, 59-гадовы вадзіцель аўтамабіля „Фольксваген-Пасат” ажыццяўляў буксіроўку мотаблока, якім кіраваў 79-гадовы вадзіцель.
Падчас буксіроўкі адбыўся абрыў троса. Кіроўца мотаблока спрабаваў аб’ехаць аўтамабіль, але сутыкнуўся з ім.
У выніку ДТЗ кіроўца мотаблока ўпаў, атрымаўшы цялесныя пашкоджанні. Ён быў шпіталізаваны ў аддзяленне інтэнсіўнай тэрапіі Калінкавіцкай раённай бальніцы, дзе ад атрыманых траўмаў памёр.