У Калінкавіцкім раёне знайшлі арсенал часоў вайны



Жыхар вёскі Малыя Аўцюкі праводзіў зямельныя работы на прыватным падворку. Трактар ​​выкапываў яму для адходаў.

Сярод пяску ў чарговым каўшы гаспадар дома ўбачыў жалезныя прадметы, падобныя на снарады. Далейшую работу спынілі. Мужчына паведаміў аб небяспечнай знаходцы ў аператыўна-дзяжурную службу Калінкавіцкага РАУС.

На месца здарэння прыехалі міліцыянеры для забеспячэння аховы знойдзеных выбухованебяспечных прадметаў. Хутка прыбылі і спецыялісты сапёрна-піратэхнічнай групы вайсковай часці 5525 унутраных войскаў МУС.

Падчас агляду месца выяўлення былі знойдзеныя 40 мінамётных мін калібру 50 міліметраў, два артылерыйскія снарады калібру 120 міліметраў і нямецкая асколачная проціпяхотная граната М24, паведамляе УУС Гомельскага аблвыканкама.

Небяспечны арсенал часоў Другой сусветнай вайны дасталі з зямлі, вывезлі на спецыяльны палігон, дзе знішчылі.

zviazda.by