У калоніі палітвязняў просяць напісаць прашэнне аб памілаванні



У калоніі „Віцьба-3” палітычных зняволеных просяць напісаць прашэнне аб памілаванні на імя Аляксандра Лукашэнкі.

Пра гэта распавяла „Белсату” маці аднаго з палітвязняў. Паводле яе слоў, у канцы мая ў віцебскую выпраўленчую калонію прыехаў пракурор з Менска і папрасіў зняволеных напісаць такое прашэнне. 

„Больш за палову зняволеных адмовіліся гэта зрабіць, але былі і тыя, хто пагадзіўся”, — сказала жанчына.

 Па стане на 5 чэрвеня ў Беларусі прызнаныя палітычнымі вязнямі 470 чалавек.

Беларускае Радыё Рацыя