У камісію па вяртанні звярнулася звыш 60 чалавек – Генпракуратура
28 красавіка ў Менску прайшло першае пасяджэнне камісіі па вяртанні. На апублікаваных Генпракуратурай відэа і фота бачна, што ў ім прынялі ўдзел генпракурор, старшыня КДБ, прапагандысты.
-
Фота: t.me/prokuraturabelarus
За 2,5 месяца працы камісіі, паводле звестак Генпракуратуры, у яе звярнулася „звыш 60 чалавек”. Беларусаў, чые заяўкі разгледзелі на першым пасяджэнні, праінфармуюць пра тое, ці на іх распачатая справа.
