У Камянецкім раёне знайшлі восем кілаграмаў ртуці
У Камянецкім раёне ў рацэ знойдзеныя ёмістасці з васьмю кілаграмамі ртуці.
Як паведамілі у Брэсцкім абласным упраўленні МНС, 19 жніўня ў 15.25 у цэнтр аператыўнага ўпраўлення Камянецкага РАНС паступіла інфармацыі пра знаходжанне на дне ракі Лясная каля вёскі Дзямянчыцы двух ёмістасцяў, як меркавалася, з ртуццю.
Шкляныя ёмістасці аб’ёмам 0,5 літра кожная за 10 метраў ад берага на глыбіні прыблізна 1,5 метра ўбачыў 39-гадовы мужчына падчас падводнага палявання ля моста. Адна ёмістасць была пад гумавым коркам, другая — адкаркаваная. Крыху ртуці з яе выцекла на дно ракі. Мужчына вынес ёмістасці, у якіх было прыблізна 8 кг ртуці, на бераг.
Рэшткі ртуці, што вылілася, і ртуцьзмяшчальныя адходы канфіскавалі пазаштатныя ратавальнікі-вадалазы пажарнага аварыйна-ратавальнага атрада Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС. Абследаваная акваторыя ракі ў раёне моста — ёмістасцяў з ртуццю больш не выяўлена.
Згодна са звесткамі МНС, забруджвання навакольнага асяроддзя не адбылося, візуальных сведчанняў мору рыбы не зафіксавана. Пацярпелых няма. Ртуць змешчаная на склад часовага захоўвання для наступнай утылізацыі.
22 жніўня спецыялістамі Брэсцкай абласной лабараторыі рэспубліканскага цэнтра аналітычнага кантролю ў галіне аховы навакольнага асяроддзя будзе ўзятая вада для аналізу на ўтрыманне шкодных прымешак.
Фота: 112.by