У Карэліцкім раёне затрымалі слонімцаў Алеся Масюка і Паўла Севасцьяна
Сябры Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл Алесь Масюк і Павел Севасцьян на маршрутцы ехалі ў Менск. Са Слоніма ім выехаць удалося спакойна, так, як адзін з сяброў згуртавання Іван Бедка быў затрыманы ў Слоніме. Падчас руху па трасе Баранавічы – Менск маршрутку спынілі на тэрыторыі Карэліцкага раёна і з яе высадзілі Алеся Масюка і Паўла Севасцьяна. Слонімцаў адвезлі ў Карэліцкі РАУС. Цяпер яны знаходзяцца ў Карэлічах.
Івана Бедку ў 12 гадзін 15 хвілін выпусцілі са Слонімскага РАУС.
Беларускае Радыё Рацыя, Карэліцкі раён