У карцары працягвае галадоўку баранавіцкі актывіст Уладзімір Гундар
Галадоўку ў карцары працягвае трымаць баранавіцкі актывіст і краязнаўца Уладзімір Гундар.
На фота: Уладзімір Гундар
Такую інфармацыю агучыла яго дачка ў сацыяльных сетках. Грамадскі дзеяч не захацеў уголас прамаўляць, што ён схільны да экстрэмізму, за што і быў пакараны, – адзначыў берасцейскі праваабаронца Уладзімір Вялічкін:
– Мая асабістая думка і перакананне, што гэтыя галадоўкі нікому не патрэбныя. Толькі чалавек, які аб’яўляе галадоўку, будзе здзекаацца сам з сябе і толькі нанясе шкоду свайму здароўю. Менавіта гэта трэба нашым уладам. Яны пасля гэтага скажуць – сам захацеў, сам памёр, мы ўсё зрабілі, каб ён жыў. Я лічу, што не трэба даваць ім падставы для апраўдвання. Чым нам лепш, тым нашым ворагам горш.
Уладзімір Вялічкін перакананы, што неабходна спыніць галадоўку. Паколькі тыя, хто праходзіць па крымінальных палітычна матываваных артыкулах, павінны ў першую чаргу клапаціцца пра сваё здароўе.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце