У каталікоў – Дзень усіх святых



Каталіцкая царква адзначае адно з вялікіх святаў – Дзень усіх святых.  Паводле традыцыі, у гэты памінальны дзень людзі наведваюць могілкі і моляцца да святых і за памерлых. Пра значэнне гэтага свята распавядае жыхарка адной з вёсак на Сакольшчыне:

– На Усе святыя хтосьці ехаў да касцёла, хтосьці – на могілкі. Збіраемся, молімся за памерлых. Так было. Запалім звычайную свечку, паставім – і ўсё. А цяпер чаго толькі няма.

2-га лістапада ў каталікоў – гэта Задушны дзень. Вернікі ўспамінаюць і моляцца за сваіх памерлых продкаў, родных, сваякоў і знаёмых.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя

Фота e-poniatowa.pl