У каталікоў – Пальмовая нядзеля
Сёння, 20 сакавіка, каталікі святкуюць Пальмовую нядзелю. У гэты дзень у літургіі ўзгадваецца ўрачысты ўваход Ісуса Хрыста ў Ерусалім за пяць дзён да яго ўкрыжавання.
На літургію святары апранаюцца ў літургічнае адзенне чырвонага колеру. Святар асвячае галінкі вербаў і пальмаў, прынесеныя вернікамі, а потым адбываецца ўрачыстая працэсія. Пазней асвечаныя галінкі спаляць, а попелам, які ад іх застанецца, будуць пасыпаныя галовы вернікаў у Папяльцовую сераду наступнага года.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота jaw.pl
