У катэгорыях унутранай інфармацыйнай вайны
Так, паводле медыя-эксперта Аляксандра Класкоўскага, існуюць беларускія медыя ў перыяд эканамічных праблемаў, што назіраюцца ў краіне.
Такія высновы ён робіць аналізуючы выказванні беларускіх чыноўнікаў, якія адпавядаюць за медыя-прастору, між іншым, міністра інфармацыі Ліліі Ананіч і віцэ-прэм’ера Наталлі Качанавай.
«Беларускія чыноўнікі дзяржаўным медыям ставяць прапагандысцкія задачы адкрытым тэкстам», – заўважае Аляксандр Класкоўскі, маўляў, журналісты дзяржаўных СМІ павінны перайграць так званых «нячэсных журналістаў».
— Вось мы павінны даваць адлуп гэтым нячэсным, маўляў, якія спекулююць на эканамічных цяжкасцях, хоць сёння ўсім відавочна, што на вачах валіцца гэтая беларуская, так званая, мадэль развіцця і заплюшчваць на гэта вочы нармальная сумленная прэса, якая выконвае сваю функцыю інфармаваць і аналізаваць, ня можа. Выходзіць, што чыноўнікі адкрытым тэкстам ставяць прапагандысцкія задачы. Усюды правал, усюды завал, а вы ўсё адно трубіце, што ў нас добра.
Нядаўна міністр інфармацыі Лілія Ананіч незалежным медыя прыгразіла, што гатовая выносіць папярэджанні за недаставерную інфармацыю.
А гутарка з Аляксандрам Класкоўскім на гэту тэму цягам гадзіны ў праекце «Месца для прэсы».
Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя