У Казахстане зацверджаны новы алфавіт на аснове лацінкі



Новы алфавіт на аснове лацінкі зацверджаны прэзідэнтам Казахстана Нурсултанам Назарбаевым. Адпаведны ўказ размешчаны на афіцыйным сайце прэзідэнта Казахстана, паведамляе БЕЛТА.

Алфавіт казахскай мовы, заснаваны на лацінскай графіцы, выкладаецца ў новай рэдакцыі. Зацверджаны алфавіт змяшчае 32 літары. У ранейшым варыянце выкарыстоўвалася 9 апострафаў, што ўскладняла напісанне і чытанне. Зараз іх стала менш, таксама ўведзеныя дыграфы sh, ch.

Пераход на лацінку ў Казахстане будзе праводзіцца паэтапна да 2025 года. З 2021 года плануецца выдаваць пашпарты на лацінцы, з 2024 года на яе пяройдуць дзяржСМІ.