У Хабараўску разбіўся верталёт Мі-8
Шэсць чалавек загінула пры крушэнні верталёта Мі-8 у Хабараўску, піша „Новая газета”. Верталёт належаў авіякампаніі „Усход”.
Следчы камітэт Расеі пачаў крымінальную справу з нагоды здарэння. Разглядаюцца тры асноўныя версіі трагедыі: умовы надвор’я, тэхнічная няспраўнасць судна або памылка пілатавання.
Як адзначылі ў рэгіянальным упраўленні МНС, на пустцы верталёт Мі-8 здзейсніў жорсткую пасадку. Здарэнне адбылося ў 11:30 па мясцовым часе.
Паводле папярэдняй інфармацыі, верталёт выконваў вучэбна-трэніровачны палёт, на яго борце быў лётны экіпаж. Пасля падзення верталёт загарэўся, але пажар удалося патушыць. Па словах відавочцаў, абломкі ляжаць за 100-150 м ад жылых пабудоў.
РБК удакладняе, што верталёт зваліўся ў раёне вуліц Антэнная і Хірургічная. У пошуках на месцы трагедыі ўдзельнічала 219 чалавек. Удалося знайсці абедзве „чорныя” скрыні верталёта.
Фота todaykhv.ru