У Харкаве хочуць вярнуць праспект савецкага маршала Жукава



Па стане на 1.00 10 траўня ажно 5 тысяч 261 чалавек падпісаў петыцыю на сайце харкаўскага гарадскога савету, у якой змяшчаецца патрабаванне перайменаваць праспект Пятра Грагарэнкі назад у праспект Маршала Жукава, а таксама надаць імя Жукава станцыі метро.

Для разгляду электроннай петыцыі ўладамі гораду дастаткова 5000 подпісаў.

Зварот быў зарэгістраваны 8 траўня.

Гарадскі галава Генадзь Кернес сцвярджае, што вяртанне імя Георгія Жукава на мапу горада стане праявай „гістарычнай справядлівасці” і не будзе парушэннем закону.

Як расказаў тэлеканалу „UA:Харків” юрыст Інстытуту нацыянальнай памяці Сяргей Рабчанка, такое перайменаванне можа стаць падставай для пачынання крымінальнай вытворчасці па артыкуле „выраб і публічнае выкарыстанне сімволікі камуністычнага, нацыянал-сацыялістычнага таталітарных рэжымаў”; артыкул прадугледжвае да 10 гадоў пазбаўлення свабоды. „Тапонімы ў гонар Жукава падпадаюць пад дзеянне абмежаванняў, уведзеных з 2015 года…Імёнамі асобаў. якія займалі кіроўныя пасады ў органах Камуністычнай партыі ці органаў дзяржаўнай улады і кіравання (СССР), не могуць быць названыя любыя аб’екты тапанімікі. Маршал Жукаў пасля Другой сусветнай вайны займаў пасаду міністра абароны СССР”, – паясніў Рабчанка. Праспект Маршала Жукава ў Харкаве быў перйменаваны ў праспект Пятра Грыгарэнкі ў 2016 годзе ў рамках выканання закона аб дэкамунізацыі. Пры гэтым на праспекце застаецца бюст Жукава.

Помнік у траўні 2018 года дэмантавалі невядомыя, але пазней камунальныя службы яго аднавілі.

8 траўня на сайце гарсавету Харкава апублікаваныя петыцыі з прапановай прыбраць намёт валанцёраў на цэнтральным пляцы і вярнуць праспекту Грыгарэнкі ранейшую назву.

9 траўня зварот пра знос намёту набраў дастатковую колькасць галасоў для разгляду ўладамі гораду.

Беларускае Радыё Рацыя