У Харватыі адбыўся моцны землятрус



У сталіцы Харватыі Заграбе ў выніку землятрусу магнітудай 5,3 бала, 22 сакавіка загінуў як мінімум 1 чалавек, паведамілі мясцовыя медыі. Ратавальнікі дасталі з пад завалаў дому цела 15-гадовага падлетка.

Эпіцэнтр землятрусу быў на адлегласці 7 кіламетраў на поўнач ад Заграба. Магутны падземны штуршок каля 6 гадзін раніцы напалохаў людзей, якія ў паніцы выбягалі на вуліцу. Паводле інфармацыі пажарнай службы, некалькі чалавек яшчэ знаходзяцца пад заваламі. У гістарычнай частцы Заграба пашкоджаны фасады многіх будынкаў, на большай частцы тэрыторыі сталіцы няма электрычнасці.

Навукоўцы адзначаюць, што такога моцнага землятрусу не было ў Харватыі 140 апошніх гадоў.

Беларускае Радыё Рацыя