У кіеўскім ліцэі прайшла сустрэча з беларускімі добраахвотнікамі
Ва Украіне працягваецца праект, накіраваны на інфармаванне ўкраінскіх школьнікаў пра ўдзел беларускіх добраахвотнікаў у вайне.
Яго арганізаваў Грамадскі сектар Атраду «Пагоня» пры падтрымцы народнага дэпутата Украіны Ігара Гузя.
Гэтым разам беларускія добраахвотнікі наведалі ўкраінскі гуманітарны ліцэй Кіеўскага нацыянальнага універсітэта імя Тараса Шаўчэнка.
Да гэтага сустрэчы з беларускімі добраахвотнікамі прайшлі ўжо ў 11 школах Валынскай вобласці.
На кожнай сустрэчы навучэнцы праяўлялі актыўнасць і з цікавасцю задавалі пытанні, якія ў асноўным тычыліся Беларусі і сітуацыі на фронце.
Напрыканцы ўкраінскія школьнікі мелі магчымасць сфатаграфавацца з бел-чырвона-белым сцягам і беларускімі добраахвотнікамі.





Беларускае Радыё Рацыя
Фота: Прэс-служба Грамадскага сектару Атраду “Пагоня”
