У Кіеве 27 ліпеня адбудуцца беларускі мітынг і канцэрт



27 ліпеня 1990 года Вярхоўны Савет БССР прыняў дэклярацыю аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі.

27 ліпеня -Дзень Незалежнасці – адно з галоўных нацыянальных святаў, якое было незаконна фактычна забаронена Лукашэнкам ў 1996 годзе. Аднак дэмакратычная апазіцыя і беларускі народ штогод адзначалі гэтую дату.

Сёлета, 27 ліпеня, а 18:00 у Кіеве адбудзецца мітынг-канцэрт – адзначэнне свята Незалежнасці. Падобныя акцыі будуць адбывацца ў Польшчы, Літве ды іншых краінах Еўропы. Святкаванне ў Кіеве адбудзецца ў парку Тараса Шаўчэнкі, каля помніка Кабзару. Будуць выступаць беларускія і ўкраінскія грамадскія дзеячы, музыкі, спевакі і літаратары.

Галоўная мэта акцыі – салідарнасць з беларускім народам.

Беларускае Радыё Рацыя