У Кіеве адбыўся традыцыйны “Марш вышыванак”
Гэтым разам святочнае шэсце па Храшчаціку праходзіла пад лозунгам “Створым украінскую культуру разам”. Арганізатары акцыі падкрэсліваюць, што вышыванка ў сучаснай Украіне стала адным з сімвалаў патрыятызму і культурнага супраціву варожай экспансіі.
Пра мэту акцыі распавядае Аляксандр Ганчарук, удзельнік “Маршу вышыванак” і ветэран Антытэрарыстычнай аперацыі на Усходзе Украіны.
– Вышыванка – гэта сімвал Украіны. І зараз, калі Свята вышыванкі набыло такі афіцыйны статус, кожны член сям’і імкнецца сустрэць гэты дзень у вышыванцы і прывітаць адзін аднаго ў новым абліччы.
Упершыню «Марш вышыванак» быў праведзены ў 2008 годзе ў Кіеве, у апошнія гады шмат якія ўкраінскія гарады перанялі эстафету і ладзяць у сябе падобныя акцыі.
[Not a valid template]
Уладзіслаў Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя
Аляксандр Ганчароў / Апостраф і korrespondent.net