У Кіеве другі раз за раніцу прагрымелі выбухі



Упершыню больш чым за 10 дзён Расея аднавіла атакі па аб’ектах крытычнай інфраструктуры украінскай сталіцы. У Кіеве другі раз за раніцу абвясцілі паветраную трывогу. Заяўляюць пра ракетную атаку на сталіцу. Пра сітуацыю ў горадзе ў нашым эфіры расказала журналістка Галіна Астапавец, якая знаходзіцца ва ўкраінскай сталіцы. 

– Ракетная атака, але наша СПА збіла ракеты, наколькі мы разумеем, перад аб’яўленнем паветранай трывогі. То-бок, спачаку былі 5 выбухаў, якія канкрэтна я чула, а потым праз 5 хвілін уключыліся сірэны. Такая вельмі незвычайная сітуацыя, такога ў Кіеве не было. Разглядаецца версія, гто Расея магла запусціць свае звышгукавыя вельмі дарагія ракеты „Кінжалы” ці „Іскандэры”. Паглядзім, пакуль няма афіцыйна інфармацыі. На правым беразе выбухаў было недзе 5, яшчэ на левым беразе прагучалі выбухі, недзе ёсць трапленні.

Афіцыйнай інфармацыі не багата. Па словах мэра Віталя Клічко, выбухі былі ў Дняпроўскім раёне горада. Ён паведаміў таксама, што ў Галасеўскім раёне на паўднёвым захадзе Кіева на нежылую тэрыторыю ўпалі абломкі ракеты, ніхто не пацярпеў. Намеснік кіраўніка офіса прэзідэнта Украіны Кірыл Цімашэнка паведаміў, што нападу падвергнуўся аб’ект крытычнай інфраструктуры. У ваеннай адміністрацыі горада гэта пацвердзілі.

Беларускае Радыё Рацыя