У Кіеве прайшоў малебен на Алеі Нябеснай Сотні
У Кіеве ў Дзень годнасці і вольнасці адбыўся малебен на Алеі Нябеснай Сотні. Адбылося ўскладанне кветак ля экуменічнага храма архістратыга Міхаіла і ўкраінскіх новамучанікаў УГКЦ. Пра гэта паведаміў рэсурс Цензор.НЕТ.
Удзел у малебне ўзялі гараджане і госці Кіева, якія таксама ўсклалі кветкі ля помніка Героям Нябеснай Сотні.
Акцыю арганізавалі грамадская арганізацыя „Сем’і нябеснай сотні”, ініцыятыўная група пацярпелых на Майдане, Нацыянальны музей Рэвалюцыі.
Беларускае Радыё Рацыя