У Кіеве пройдзе Марш памяці Міхася Жызнеўскага
Марш памяці Героя Украіны, беларуса, Міхася Жызнеўскага пройдзе ў Кіеве ў дзень яго нараджэння – 26 студзеня.
Жызнеўскі загінуў 22 студзеня 2014 года ў цэнтры ўкраінскай сталіцы на вуліцы Грушэўскага ад кулі байцоў “Беркута”.
Збор удзельнікаў з 16:00 да 16:40 на Міхайлаўскай плошчы каля помніка княгіні Вользе. Маршрут будзе пралягаць ад Міхайлаўскай плошчы да народнага мемарыяла Жызнеўскаму, дзе адбудзецца ўшанаванне яго памяці.
Сярод арганізатараў мерапрыемства – беларускі Рух салідарнасці “Разам”.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота facebook.com