У Кіеве пройдзе Марш памяці Міхася Жызнеўскага
У Кіеве 31 студзеня а 16-й гадзіне пачнецца Марш памяці Міхася Жызнеўскага, Героя Украіны і Беларусі, які загінуў у час крывавых падзей на вуліцы Грушэўскага 22 студзеня 2014 года ад кулі „беркутаўцаў”.
Марш пройдзе па тым жа маршруце, як і 7 гадоў таму ў 2014 годзе, калі Героя-беларуса праважалі ў апошні шлях якраз у дзень яго нараджэння – 26 студзеня.
Збор удзельнікаў з 16.00 да 16.40 на Міхайлаўскай плошчы каля помніка княгіні Вольгі.
Маршрут шэсця плануецца наступны:
Михайлівська площа – Софіївська площа – Театральна площа – вул. Хмельницького – Хрещатик – вул. Грушевського – народны мемарыял Жызнеўскаму (насупраць уваходу на стадыён „Дынама”).
А 17.40 адбудзецца ўшанаванне памяці Міхася Жызнеўскага каля народнага мемарыялу яму. Даведкі можна атрымаць праз наступны тэлефон: 099-057-93-61 (Алег).
Слава Україні! Жыве Беларусь!