У Кіеве разгарнулі вялізны сцяг Украіны
Прадстаўнікі кіеўскай „Батьківщини” і „Батьківщини молодої” разгарнулі сама вялікі сцяг Украіны ў свеце. Як паведамілі ў прэс-службе палітычнай сілы, акцыя, якая адбылася на Сафійскай плошчы, была прымеркаваная да Дня сцяга, які адзначаецца ва Ўкраіне 23 жніўня.
Прадстаўнікі партыі разгарнулі сцяг памерам 60х40 метров (2400 м²). за апошнія гады сцяг быў разгорнуты больш чым у 50 гарадах краіны і быў запісаны ў Кнігу рэкордаў Украіны.
У згаданай акцыі ўзялі ўдзел каля тысячы чалавек.
Паводле слоў галавы фракцыі „Батьківщини” у Кіеўскай гарадской радзе Уладзіміра Бандарэнкі, мэта акцыі – аб’яднаць розныя рэгіёны Ўкраіны.
Дзень сцяга ва Ўкраіне быў заснаваны ў 2004 годзе.
Беларускае Радыё Рацыя