У Кіеве развіталіся з Паўлам Шараметам
У цэнтры Кіева, ва «Украінскім доме» на Еўрапейскай плошчы прайшла цырымонія развітання з журналістам Паўлам Шараметам.
Людзі сабраліся ля Украінскага дома яшчэ да пачатку жалобнай імпрэзы ў 11 раніцы. За труной быў усталяваны экран, на якім паказвалі фотаздымкі Шарамета, гучала музыка, якую ён любіў. У кнізе памяці кожны мог пакінуць запіс.
Сёння цела журналіста самалётам перавязуць у Менск дзе 23 ліпеня адбудзецца пахаванне.
Павел Шарамет загінуў раніцай 20 ліпеня ў выніку выбуху аўтамабіля, у якім ехаў на працу. На гэты момант следства разглядае шэсць версіяў гэтага забойства: прафесійная дзейнасць, непрыязнасць у адносінах або асабістыя матывы, расейскі след (дэстабілізацыя сітуацыі ва Украіне), замах на Алёну Прытулу. Яшчэ дзве версіі праваахоўныя органы пакуль не агучваюць.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: Reuters, TUT.by