У Кіеве ў выніку ДТЗ разбураны помнік Міхаілу Жызнеўскаму (абноўлена)
У Кіеве ў выніку дарожна транспартнага здарэння разбураны помнік Міхаілу Жызнеўскаму, беларусу, герою Нябеснай сотні. Пра гэта паведаміў у сваім фэйсбуку ўкраінскі журналіст і грамадскі актывіст Назар Прыходзька.
Кіроўца не справіўся з аўтамабілем і на высокай хуткасці выскачыў на тую частку дарогі, дзе знаходзіўся сімвалічны помнік Жызнеўскаму (на месцы, дзе ён загінуў). Машына ўшчэнт разбурыла гэты сімвалічны помнік. Удар быў настолькі моцным, што спрацавалі падушкі бяспекі. Паводле папярэдняй інфармацыі кіроўца быў п’яным.
Асноўны ж помнік Міхасю Жызнеўскаму знаходзіцца за метраў сто ад месца ДТЗ, з ім усё ў парадку. Паводле паведамленняў у фэйсбуку камунальнікі ўжо склалі брукаванку і паставілі партрэт Міхася Жызнеўскага на месца разбуранага сімвалічнага помніка.
Беларускае Радыё Рацыя