У Кіеве з-за каронавіруса зачыняюць школы
Каранцін у Кіеве з-за каронавіруса ўводзіцца 12 сакавіка, у сувязі з гэтым будуць забаронены масавыя мерапрыемствы і закрыты школы. Пра гэта паведаміў мэр Кіева Віталь Клічко на сваёй старонцы ў Facebook.
Клічко адзначыў, што ў Кіеве не зарэгістраваны ніводны выпадак захворвання на каронавірус:
– Каб прадухіліць магчымае распаўсюджванне захворвання на каронавірус, улады сталіцы зацвердзілі план супрацьэпідэмічных мер і абмежаванняў. Хоць у Кіеве пакуль не зарэгістраваны ніводны выпадак захворвання на каронавірус, мы вырашылі не чакаць і засцерагчы жыхароў горада. Прэвентыўныя меры ў Кіеве ўводзім з 12 сакавіка”, – адзначыў ён.
Фота (РБК-Украіна)
